Праваабаронца Таццяна Равяка распавяла падрабязнасці канфіскацыі майкі з прозвішчам Алеся Бяляцкага ў шведскага праваабаронцы Роберта Хорда на «Чыжоўка-Арэне» 19 мая перад матчам Швецыя — Італія.
Допіс яна змясціла ў сваім фэйсбуку
фота з фэйсбука Таццяны Равякі
«І крыху пра бел-сек'юрыці крэатыў. Адвялі ўчора Роберта Хорда ў асобную палатку, каб разбірацца са «шведам у акулярах з майкай Бяляцкага».
Прыбягае туды начальнік аховы, нешта трымаючы ў руках кажа:
— Ведаеце, Роберт, у нас традыцыя абменьвацца майкамі. Давайце я вам падару сваю, а вы мне аддасцё вашу.
— Не, — кажа Роберт. — Я паважаю вашы традыцыі, але хачу сваю майку пакінуць сабе
Паўза
— Тады вымаць будзем.
— А на якой падстве?
— Яна радыяцыйная…
На гэтым фінал, майку забралі.
ну што ж — і гэта таксама беларуская традыцыя».