20.05.2014 / 16:36

Стась Карпаў. Бродскаму. На незалежнасць Украіны 22

Дарагі Іосіф. Здаецца, бой пад Данбасам
Вамі прайграны. Керчынскім шалабасам
Мусіш (хахла пакінуўшы ў скрусе ды ў спакоі)
Суцешыцца, на Маскву везучы трыццаць грам за шчакою.
Маскаля папужае ль Амерыка ль, Еўропа ль?
Ён за тры іржавыя чоўны, а там — Сімферопаль,
Дзе цяпер двухгаловы рэе пад трыкалорам,
Усе спаліць дашчэнту і перасыпле хлорам.
Не за шаломам Масква, як пернік мядовы,
Крыху далей за нос бачны кавалак Малдовы…
Брат брату рознь, а акуна-матата — 
Гэта калі мама — Адэса, а Растоў — тата.
Ой ты гой есі, рускі брат з сястрою,
Піць мяды люба, калі вас трое,
Але буен зело лапатны брат Ямеля.
Б'ецца да жывата і дрэнь языком меле.
Сказваецца казка, крымскія носіць хвалі,
Прашчавай, братка, ступай, раз не звалі
Забірай ікру з бліна, бо гніе, пачата,
Ды і ў нас з хахлом не прасі баршча-та,
Яко тать в ношчі ды па расе і
Выйдзеш сам да слупа — «сто вёрст да Расеі».
У спіну табе барэй з варажскага шляха,
Сам правядзеш сябе, як не вадзілі ляха,
А там, адкаркаваўшы бутэльку «Масандры»,
Будзеш слухаць Сярдзючку, а не санет Аляксандра.

***

Иосиф Бродский «На независимость Украины»

Стась Карпаў

0
антайтлд / Ответить
20.05.2014 / 16:55
Шыкоўны адказ!! Як трэба!
0
NeBrod / Ответить
20.05.2014 / 18:05
Паслухайце, Iосiф, Вы там былi не правы - Ботам вайсковым Расея шырыць дзяржаву. Не дадасць ёй гэта а нi гонару, а нi славы, Толькi ў дзярмо улезе ваш арол дзьвухглавы.
0
чепчики / Ответить
20.05.2014 / 18:09
И как вовремя! Как вовремя! Какое чутье!
Показать все комментарии/ 22 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера