Тэрарыст з так званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Мажаеў, больш вядомы па мянушцы Бабай, звярнуўся да «цара» Пуціна, каб той адкрыў мяжу з Расіяй і дапамог экстрэмістам зброяй. Таксама ён папрасіў прэзідэнта РФ «перакінуць» ва Украіну расійскія войскі і баевікоў для дапамогі.

«Прэзідэнт Расіі — гэта, як ні кажы, усё роўна гэта цар. На Русі павінен быць цар. А як ён будзе называцца — ролі не грае. Ён самадзяржаўны, дзякуй Богу».

«Нам патрэбныя гарматы, нам трэба ўзбраенне, якое будзе з адлегласці душыць праціўніка. Нам не хацелася б губляць сваіх людзей, а спальваць усё дашчэнту на адлегласці. Гэта было б нашмат лепш».

«Быў бы я прэзідэнтам, я б ужо даўно забраў бы гэтыя ўсе землі, зрабіў бы войска казачае канкрэтнае і рэспубліку са сваімі законамі, каб маглі распавядаць вярхам на Захадзе, што ім рабіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?