Ксенія Сабчак размаўляла з Аляксандрам Лукашэнкам тры гадзіны.

У анонсе, які змешчаны на сайце тэлеканала, адзначаецца, што гаворка пойдзе пра падзеі ва Украіне і Крыме, пра адносіны Беларусі і Расіі, пра справу гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера, пра адносіны Лукашэнкі з Пуціным, Мядзведзевым і Беразоўскім.

А ў анонсе, які змешчаны на старонцы «Дождя» ў сацсетцы «УКантакце» дадаецца, што Лукашэнка расказаў «пра сына Колю і развод з жонкай».

Тэлеверсія інтэрв'ю з Лукашэнкам выйдзе на «Дожде» 21 мая а 19-й гадзіне паводле мінскага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?