Паслугі, якія аказваюць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, цяпер падключаны да Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП). Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

У МУС растлумачылі, што такім чынам цяпер аплату можна правесці праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёскі і іншыя ўстройствы, якія прымаюць плацяжы.

Размова ідзе аб такіх адміністрацыйных працэдурах і паслугах, як выдача і абмен пашпарта грамадзяніна Беларусі; дадатковая плата за выдачу і абмен пашпарта ў паскораным парадку; афармленне заявы; атрыманне SMS аб гатоўнасці дакумента да выдачы; рэгістрацыя замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў нашай рэспубліцы.

Спасылкі на гэтыя паслугі ў «дрэве АРІП» размешчаны ў галіне «горад Мінск». Для аплаты трэба выбраць раён сталіцы, паслугу і ўвесці свой ідэнтыфікацыйны нумар з пашпарта (пасведчання на права жыхарства). Што датычыцца часовай рэгістрацыі іншаземцаў, то ім неабходна ўвесці нумар пашпарта.

Работніку падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі або ўпаўнаважанай на прыём дакументаў асобе трэба будзе прад'явіць нумар аперацыі ў АРІП або свой ідэнтыфікацыйны нумар. У Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС дадалі, што ў далейшым плануецца пашырыць пералік аплатных праз АРІП паслуг і распаўсюдзіць гэты спосаб аплаты на ўсе рэгіёны рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?