Балянс паставак сыравіны супадзе паводле аб’ёму з сёлетнім паказчыкам.

Паміж Беларусьсю і Расеяй дасягнутая папярэдняя дамова наконт аб’ёмаў і спосабаў паставак нафты ў 2008 г., паведамляе расейскі «Коммерсант». У так званы адзіны паліўны балянс на просьбу беларускага боку ўключылі 21,5 млн т нафты. Такі аб’ём сыравіны неабходны для поўнай загрузкі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у наступным годзе. Мяркуецца, што ў наступным годзе на айчынныя НПЗ будзе пастаўлена 500 тыс. т беларускай нафты. 18 млн т нафты наша краіна мае атрымаць па трубаправодзе.

Нагадаем, што паводле балянсу на 2007 г. аб`ём паставак нафты ў Беларусь (з улікам чыгуначнага транспарту) павінен скласьці 21,5 млн тон, у тым ліку трубаправодным — 17,6 млн т.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0