У 10-м выпуску 7-га сезона праграмы «Рассмяшы коміка» беларус з Баранавіч Іван Казак здолеў дайсці да фіналу і сваімі жартамі зарабіць 50 тысяч грыўняў. Іван расказаў, што раней працаваў інжынерам-тэхнолагам на заводзе «Інтэграл», але ўжо больш за год як беспрацоўны. Паводле яго слоў, ён зарабляе на жыццё жартамі.

Перадача была паказана 17 мая 2014 года.

 «Рассмяшы коміка» — народная забаўляльная праграма, у якой любы чалавек, які валодае камічным талентам, мае магчымасць зарабіць грошы. Рассмяшыць трэба людзей, якія прафесійна займаюцца гумарам — Яўгенія Кашавога і Уладзіміра Зяленскага. Ніякіх жорсткіх правілаў, ніякіх сур'ёзных абмежаванняў: прымусіў комікаў смяяцца — атрымай грошы!

Правілы: Выступ кожнага ўдзельніка праходзіць у пяць этапаў. Кожны этап доўжыцца адну хвіліну. Калі пасля праходжання любога з этапаў прэтэндэнту ўдалося рассмяшыць комікаў ці хаця б выклікаць у іх лёгкую ўсмешку, ён мае магчымасць адмовіцца ад далейшай барацьбы і забраць свой бягучы выйгрыш у адну, пяць, дзесяць ці дваццаць тысяч грыўняў. Тыя, хто будзе змагацца да канца, атрымаюць магчымасць зарабіць цэлых пяцьдзесят тысяч грыўняў. Але калі па заканчэнні хвіліны комікі стрымаліся ад усмешкі, удзельнік пакідае праект ні з чым.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?