Баец і адначасова футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 мая ў сябе дома.
Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго да 20 сутак адміністратыўнага арышту, якія малады чалавек адбывае ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Пра гэта 21 мая праваабаронцам-вясноўцам паведаміла маці 20-гадовага хлопца, які з’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў.
Падрабязнасці адміністратыўнай справы Яўгена Манько будзем высвятляць у найбліжэйшы час.
Відэа: адзін з баёў Геніка Манько.