Наталка Бабіна

Наталка Бабіна

У праграме — сустрэчы са шведскімі і беларускімі аўтарамі, правядзенне фінальнага тура конкурсу юнацкай паэзіі і інш. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы 21—22 мая.

Праграма

21 мая, серада

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

  1.  Сустрэча са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан (Anita Jacobson) і Сісэль Альмгрэн (Sissel Almgren). Гісторыі пра жыццё шведскіх рэгіёнаў Вэстэрнорланд (Västernorrland) і Хога Кустэн (Höga Kusten).
  2.  Падчас перапынку адбудзецца PowerPoint прэзентацыя малюнкаў — ілюстрацый да кніг Астрыд Ліндгрэн, што намалявалі юныя мастакі з Брэсцкай вобласці.
  3.  Паэзія ў рок-музыцы: музычны прадзюсер Сяргей Будкін і музыка Уладзь Лянкевіч.

22 мая, чацвер

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

  1.  Гісторыі з кнігі «Рыбін горад», сустрэча з Наталкай Бабінай.
  2.  Шведская Лапландыя — гісторыя і краявід: сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг.
  3.  Конкурс юнацкай паэзіі (фінальны тур).
  4.  Літаратурная вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх паэтаў. Свае вершы будуць чытаць Аніта Якабсан, Сісэль Альгрэн, Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі.
  5.  Абвяшчэнне вынікаў фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі. Узнагароджанне пераможцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?