У парадак выдачы медыцынскіх даведак аб допуску да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі ўнясуць змены.

У Гродзенскай вобласці пачата стварэнне адзінай базы дадзеных тых, у каго ёсць медыцынскія супрацьпаказанні да кіравання аўто. У гэтым задзейнічаны не толькі абсалютна ўсе лячэбныя ўстановы, але і ваенкаматы, і ДАІ.

Такое рашэнне прынята пасля таго, як высветлілася, што асобныя прызыўнікі, прызнаныя непрыдатнымі да ваеннай службы і якія маюць сярод іншага супрацьпаказанні да кіравання аўтамабілем, пазбягалі выяўлення падобных дыягназаў пры праходжанні кіроўчай камісіі і затым атрымлівалі правы альбо атрымлівалі іх перш, чым праходзілі камісію ў ваенкамаце. Адсутнасць жа належнага ўзаемадзеяння паміж ваеннымі камісарыятамі, установамі аховы здароўя і ДАІ не дазваляла своечасова выяўляць падобныя нестыкоўкі.

Адзіная база дадзеных гэта пакажа. І кіроўца, які кіруе аўтамабілем і мае медыцынскія супрацьпаказанні ў ваенным білеце, што супадаюць з супрацьпаказаннямі кіроўчай камісіі, можа быць альбо пазбаўлены правоў, альбо прызваны на вайсковую службу.

Цяпер Міністэрства аховы здароўя працуе над карэкціроўкай супрацьпаказанняў да кіравання транспартнымі сродкамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?