21.05.2014 / 19:36

Лукашэнка пра развод: Даша (Шманай) не пачынала размову на гэтую тэму ВІДЭА абноўлена 25

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак абверг інфармацыю аб тым, што ён разведзены. «Навошта гэта трэба, каму гэта трэба? Ніхто не заводзіў са мной размову пра развод», — сказаў ён у сераду ў эфіры тэлеканала «Дождж».

Ксенія Сабчак зазначыла, што самай абмяркоўванай у Беларусі тэмай з'яўляецца, з якімі дзяўчатамі прыходзіць на хакей Аляксандр Лукашэнкі і якія адносіны паміж імі. Размова зайшла пра Дар'ю Шманай, што сядзела на апошнім матчы побач з кіраўніком дзяржавы. Вось што адказаў на гэта Лукашэнка.

«Яна працуе са мной два гады. Я ні на адным мерапрыемстве не сяджу з намыленай мордай з чыноўнікамі. З аднаго боку — сын, з другога — дзяўчонка. Я вядучую Паліну Шубу ведаю шмат гадоў, яна мне кветкі ўручала, калі дзіцём была. Неяк сказала мне: «А я вас ведаю». Расказала мне гэтую гісторыю.

У нас у службе пратакола працуюць вельмі прыгожыя дзяўчаткі. Просяць, ці можна з вамі пасядзець на мерапрыемстве, калі ласка! Калі б у мяне была такая дзяўчына, як Дар'я Шманай — гэта вышэй даху!

Ведаеце, чаму Пуцін развёўся? Можа, гэтага хацеў іншы чалавек. Не ведаю, дзяўчына ці жанчына. Націснуць на прэзідэнта таксама можна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра развод

«Мая жонка жыве ў Шклове па старым месцы жыхарства. Я не разведзены. Мы з жонкай даўно не жывём разам, яна прыстойны чалавек», — сказаў Лукашэнка. І прызнаўся, што з вялікай павагай ставіцца да сваёй цешчы Алены Фёдараўны Жаўняровіч і заўсёды яе адведвае.

«Я не хачу траўмаваць маці маіх дзяцей. Я і больш за тое, калі бываю дома, я перш за ўсё еду да сваёй цешчы. Фёдараўна для мяне — друг чалавека, як я ёй заўсёды кажу. Яна мяне бязмерна любіць. І любіла заўсёды. І я да яе езджу і, нягледзячы на тое, што з дачкой яе мы не жывём, можа быць, 30 ці колькі гадоў. Гэта для мяне святы чалавек. Гэта пасля маці другі чалавек. Калі б не яна, я б прэзідэнтам не быў. Я можа быць, нават і нармальным чалавекам не быў.

— Афіцыйнага разводу не будзе?

— Навошта гэта трэба? Каму гэта трэба? Скажыце, хто ад мяне патрабуе гэты развод?

— Можа, малодшы сын?

— Слухайце. Колькі мой Коля сустракаўся з маёй Радзівонаўнай [афіцыйная жонка] некалькі разоў. Ён у жыцці ніколі не сказаў.

- Яго мама не супраць такіх сустрэч? Яна ніколі не пачынала размовы?

- Не. Ніколі. Ніхто ніколі. І Даша таксама, пра якую вы кажаце, не пачынала гэтай размовы. Ну каму гэта трэба? Я не разумею. Калі б мне было 30 гадоў і наперадзе ўсё гэтае жыццё, ісці заўтра ажаніцца.

ЗП

0
мэніпэя / Адказаць
21.05.2014 / 19:49
дах лепей - вышэй даху нейкая крыша дааах!
0
маці / Адказаць
21.05.2014 / 19:50
Мяркую, што гэныя мужыкі порцяць дзевак, каб іх судзілі так жа сама, як Берлусконі. А не народным судом.
0
ну ясна / Адказаць
21.05.2014 / 19:59
Распусны.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру