У 15:09 у аўторак, 20 мая, мужчына здзейсніў самагубства на чыгунцы.

Ён кінуўся пад цягнік Орша — Маладзечна каля станцыі Селівонаўка (Маладзечанскі раён) і загінуў.

Асобу мужчыны не ўстанавілі. На выгляд яму 75-80 год, рост 170 сантыметраў, хударлявы, сівы.

Міліцыя просіць паведаміць тым, хто можа пазнаць загінулага, па тэлефоне 102.

Пра здарэнне распавяла Таццяна Субач, лейтэнант міліцыі, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?