Навальніца грымела ўначы,
нібы білі з нябёсаў гарматы,
а пасля каля самае хаты
у мяне зацвілі касачы.

Узняліся, як выбух з зямлі,
як салют, што вітаў перамогу.
Не хапае Вінсэнта Ван Гога —
у мяне касачы зацвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?