Украінская ўлада заклікае тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады бяспекі ААН з прычыны сітуацыі ў дзяржаве.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў падчас наведвання вайсковай часткі недалёка ад Кіева.

«Мы звяртаемся да нашых партнёраў ў Радзе Бяспекі ААН тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады. Мы прадставім доказы таго, што менавіта з расійскага боку ажыццяўляюцца спробы эскалацыі канфлікту, кровапраліцця, захоп украінскіх пагранічных застаў, беспаспяховых захопаў і зрыву прэзідэнцкіх выбараў», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што сёння ноччу тэрарысты з Расіі здзейснілі ўжо чацвёртую спробу прарыву праз дзяржаўную мяжу Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?