Пачынаецца грыбны сезон. Нашы чытачы з-пад Берасця расказалі, што набралі першы кошык лісічак. А чытачка сайта DELFI Ларэта ў лесе аднаго з мікрараёнаў у Вільні знайшла абабак.
«Першы грыб сёлета. Гадзіну таму знайшла ў лясочку ў Каралінішках», — паведаміла жанчына і даслала фотаздымкі свайго маявога абабка.
Грыбнікі! Калі вам ўдасца знайсці першы ў гэтым сезоне грыб, просім падзяліцца яго фатаграфіяй з іншымі чытачамі НН.