МУС Беларусі ініцыюе абмежаваньне продажу сьпіртнога з 22.00 да 9.00. Адпаведная прапанова ўжо ўзгодненая і накіраваная на разгляд ураду, паведаміў начальнік упраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі МВД Мікалай Дрозд.

Праваахоўныя органы ў ліку паправак у адміністратыўнае заканадаўства прапануюць таксама ўвесьці адказнасьць за расьпіцьцё алькагольных і слабоалькагольных напояў у грамадзкіх месцах.

Праблема барацьбы з п’янствам і алькагалізмам застаецца досыць вострай. Сёлета больш за 680 сваракпад узьдзеяньнем алькаголю перарасьлі ў злачынствы рознай цяжкасьці. На ўліку ў міліцыі стаяць каля 6 тыс. нядобранадзейных сем’яў, у лячэбна-працоўных прафілякторыях на лячэньні знаходзяцца каля 4,2 тыс. чалавек. А ўсяго за пяць гадоў ад алькагольных атручаньняў у краіне памерла каля 14 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?