Сёння на адлегласці 48 км ад Данецка ў баі з тэрарыстамі загінулі 13 вайскоўцаў.

Пра гэта старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў паведаміў на сустрэчы з членамі Усеўкраінскага савета цэркваў і рэлігійных арганізацый.

Ён адзначыў, што вайскоўцы ўсё больш звужаюць кола вакол тых месцаў, дзе знаходзяцца тэрарысты.

«Яны паспрабавалі сёння прарваць гэта акружэнне і атакавалі блокпост, які знаходзяцца на адлегласці 48 км ад Данецка», — сказаў Турчынаў.

Паводле яго слоў, падчас баёў «пад мінамётным агнём, пад агнём з гранатамётаў, з цяжкай аўтаматычнай зброі загінулі вайскоўцы за Украіну».

«13 чалавек аддалі жыццё за Украіну», — дадаў Турчынаў.

Усе прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?