Шлюбныя пары, аказалася, утвараюцца не толькі на падставе асабістых сімпатый.

Як паказала даследаванне амерыканскіх спецыялістаў з Універсітэта Каларада, людзі выбіраюць шлюбнага партнёра з падобным генатыпам. Атрымліваецца, што муж і жонка з пункту гледжання генетыкі падобныя больш адно да аднаго, чым да астатніх людзей.

Раней навукоўцы ўжо заяўлялі пра падабенства ўзроўню адукацыі ў шматлікіх мужа і жонкі. Але пра гены яны кажуць упершыню. Распавядае даследчык Бенджамін Дамінге: «Быў праведзены эксперымент з 9429 людзьмі. З іх было 825 шлюбных пар. Усе ўдзельнікі нарадзіліся ў 1920-1970 гады. Пры гэтым 59% з іх нарадзіліся ў 1930-я гады. Такім чынам, мы атрымалі шырокую выбарку, якая ўключае і пары, якія дажылі разам да пенсійнага ўзросту. Гэта значыць іх стасункі стабільныя».

Аналізу падвергліся аднануклеатыдныя палімарфізмы (адрозненні ў ДНК памерам у адзін нуклеатыд) у геномах людзей. Аказалася, ДНК двух чалавек, якія складаюць пару, падобныя адзін на аднаго значна мацней, чым ДНК любой адвольна складзенай пары. У перспектыве спецыялісты збіраюцца даследаваць гэтае пытанне на прыкладзе аднаполых пар і пар, дзе людзі адносяцца да розных этнічных груп. Не выключана, што падабенства ДНК таксама ўплывае на ўстанаўленне сяброўскіх кантактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0