У Варшаве адбыліся беларуска-польскія кансультацыі, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Кансультацыі прайшлі на ўзроўні начальніка ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Валерыя Курдзюкова і дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Эвы Фігель.

У час сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні ўсяго спектра беларуска-польскага дыялогу з упорам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, трансгранічнае супрацоўніцтва, а таксама аднаўленне работы двухбаковых міжурадавых камісій і іх рабочых груп.

Бакі канстатавалі гатоўнасць да актывізацыі і паглыблення беларуска-польскага дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?