Рэкорд наведвальнасці матчаў хакейных чэмпіянатаў свету цяпер належыць Мінску.

Гэта стала вядома пасля сённяшніх чвэрцьфіналаў Чэхія — ЗША (4:3) і Расія — Францыя (3:0), на якіх сабралося 22 245 гледачоў. Цяпер агульная колькасць балельшчыкаў, якія наведалі трыбуны «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны», склала 558 763 чалавекі, а ў Празе-2004 пасля завяршэння ўсіх гульняў сусветнага першынства было 552 097 гледачоў.

У беларускай сталіцы засталося правесці яшчэ два чвэрцьфіналы, два паўфіналы і матчы за золата і бронзу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?