Уехаць на акупаваны Расіяй паўвостраў з мацерыковай часткі Украіны цяпер будзе не так проста.

Увайшоў у дзеянне закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававога рэжыму на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», і ўжо ўезд замежнікаў у Крым дапускаецца толькі са спецыяльным дазволам праз кантрольныя пункты ўезду-выезду, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Улічваючы тое, што аўтобусы і цягнікі з Беларусі ў Крым ідуць праз тэрыторыю мацерыковай Украіны, у беларускіх турыстаў узнікнуць праблемы. А ехаць у Крым праз Расію з Беларусі доўга ды дорага.

Калі прабірацца да мора нелегальна, то за парушэнне правілаў ўезду на тэрыторыю Крыма і выезду з яе можна атрымаць штраф або арышт да 15 дзён.

Атрымаць інфармацыю ў Кабінеце міністраў Украіны аб тэрмінах распрацоўкі і ўводу ў дзеянне спецыяльных пропускаў спрабаваў БелаПАН, але пакуль гэта зрабіць не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?