У чацьвер калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Расеі адмовілася рэабілітаваць царскую сям’ю. Найвышэйшая судовая інстанцыя Расеі прызнала законным заключэньне расейскай Генпракуратуры аб адмове ў рэабілітацыі Мікалая Раманава і яго сям’і, расстраляных пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Юрысты імпэратарскай сям’і ўжо заявілі, што маюць намер зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека.

«Адмаўляючы ў рэабілітацыі царскай сям’і, дзяржава бярэ на сябе адказнасьць за ўчыненыя супраць іх злачынствы, — заявіў адвакат Герман Лук’янаў. — І Страсбурскі суд, без сумненьня, гэта пацьвердзіць. Але нам вельмі б хацелася, каб справядлівасьць перамагла на роднай зямлі».

Напярэдадні паседжаньня Вярхоўнага суду, на якім было канчаткова вырашана пытаньне аб рэабілітацыі Раманавых, адвакаты царскай сям’і выступалі перад журналістамі. Як сказаў дырэктар канцылярыі Расейскага імпэратарскага дому Аляксандар Закатаў, разгляд справы аб рэабілітацыі апошняга расейскага цара і яго сям’і цягнуўся два гады.

Упершыню з заявай у Генпракуратуру кіраўнік расейскага імпэратарскага дому княгіня Марыя Ўладзімераўна зьвярнулася яшчэ 1 сьнежня 2005 г. і атрымала адмову.

Паводле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0