Людзі Х: Дні мінулага будучага

Жанр: фантастыка, фэнтэзі, баявік, прыгоды
Рэжысёр: Баян Сінгер
У ролях: Х'ю Джэкман, Джэймс МакЭвай, Майкл Фасбендар, Джэніфер Лоўранс, Іэн МакКелен, Патрык Сцюарт, Нікалас Холт, Элен Пэйдж, Холі Беры.

ЗША, Вялікабрытанія, 131 хв.

У недалёкай будучыні адбылася вялікая вайна супраць мутантаў. Прызначаныя для іх вынішчэння Вартаўнікі (робаты, створаныя пры дапамозе ўнікальнай ДНК мутанта Містык) выйшлі з-пад кантролю і забіваюць не толькі мутантаў, але і людзей.

Адзіная надзея пазбегнуць такога павароту — змена падзей у мінулым, мяркуе прафесар Ксаўе і Магнета. З дапамогай мутанта Кіці Прайд у мінулае адпраўляецца Расамаха да яшчэ маладых Чарльза (Ксаўе) і Эрыка (Магнета), каб змяніць ключавую падзею, што прывяла да вайны: забойства Траска, які прыдумаў робатаў. А таксама змяніць лёс яго забойцы, мутанта Містык, бо праз гэта яна была зняволеная, і карпарацыя Траска атрымала яе ДНК.

Фільм з'яўляецца сіквелам адразу трох частак знакамітай франшызы пра людзей Х («Людзі Х: Апошняя бітва» (2006), «Людзі Х: Першы клас» (2011), «Расамаха: Бессмятротны» (2013)) і зняты па матывам аднайменнага комікса.

Надзвычай насычаны сюжэт сёмага фільма сусвету Marvel пра мутантаў аб'яднаў найлепшых акцёраў, сапраўднымі зоркамі сталі МакЭвай і Фасбендар, якія нядаўна далучыліся да праекта ў ролях маладых прафесара Ксаўе і Магнета адпаведна. Адна з найлепшых частак, адначасова дынамічная і лірычная.

Цікава, што сіквел адмяняе падзеі, якія адбываліся ў частках «Людзі Х: Пачатак. Расамаха» і «Расамаха: Бессмяротны», а за канцэпцыю падарожжаў у часе ўзятая цяпер папулярная ў фізіцы тэорыя струн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?