23.05.2014 / 15:22

Зоны адпачынку вакол Мінска гатовы да летняга сезона 2

Зоны адпачынку ў наваколлі Мінска гатовы да адкрыцця пляжнага сезона, паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінская лесапаркавая гаспадарка» Павел Багданчык.

Усе зоны адпачынку, замацаваныя за прадпрыемствам, а гэта 25 пляжаў агульнай плошчай 126 га на вадасховішчах Цнянскае, Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Вяча і Пціч, гатовы да летняга сезона. Работы па падрыхтоўцы выкананы ў поўным аб'ёме. На прылеглых тэрыторыях убраны сухастой і паваленыя дрэвы, прарэджана кустоўе, лясныя масівы прыбраны ад хламу. У зонах адпачынку прыведзены ў парадак кантэйнерныя пляцоўкі і падсыпаны пад'язныя грунтавыя дарогі. Усё абсталяванне адрамантавана, а непрыдатнае для выкарыстання - дэманціравана.

Для аматараў адпачынку на прыродзе дадаткова ўстаноўлены 42 мангалы і 10 камплектаў лясной мэблі, 290 кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў. На пляжах з'явіліся 23 новыя інфармацыйныя стэнды, на якіх размешчана інфармацыя АСВОД і санітарных службаў, пазначаны нумары тэлефонаў міліцыі і ратавальнікаў.

Як адзначылі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, санітарны стан зон адпачынку здавальняючы, вада ў вадаёмах па хімічных і бактэрыялагічных паказчыках адпавядае дзеючым нарматывам, таму купанне дазволена на ўсіх 25 пляжах

0
Павал / Адказаць
23.05.2014 / 15:37
Туалеты будуць?цi у лясок або у вадасховiшча?
0
бугага / Адказаць
23.05.2014 / 15:39
Клещи накормлены?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру