23.05.2014 / 16:19

Forbes паставіў Мінск на першае месца ў рэйтынгу гарадоў былога СССР, камфортных для расейскага бізнесу 4

«У Мінску руская мова ўраўнавана ў правах з беларускай, адсутнічаюць граніцы з Расіяй. Акрамя таго, у рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business Беларусь займае 63-е месца, а Расія, напрыклад, 92-е (для параўнання: Украіна — 112-е)», — адзначаюць даследчыкі. На другім месцы ў рэйтынгу Forbes знаходзіцца Талін, на трэцім — Вільнюс. Алма-Ата і Астана размясціліся на чацвёртым і пятым месцах адпаведна.

Рэйтынг камфортных для расейцащ з пункту гледжання вядзення бізнесу гарадоў былога СССР Forbes склаў упершыню. Для аналізу браліся сталіцы і гарады з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. Даныя разбіваліся на катэгорыі, інфармацыя ў кожнай была сабрана па шэрагу параметраў. Сярод іх, напрыклад, «Багацце» (ВРП на душу насельніцтва; сярэдняя зарплата па горадзе; колькасць рэстаранаў McDonald's; пранікненне мабільнай сувязі і Інтэрнэту), «Інфраструктура» (ацэнка складанасці атрымання пакета дакументаў на будаўніцтва і падключэнне да сетак ад Doing Busines; колькасць рэйсаў, якія штодзень абслугоўваюцца аэрапортамі горада, усяго і ў/з Расіі; стаўкі арэнды ў бізнес-цэнтрах класа А), «Працоўныя рэсурсы» (узровень беспрацоўя ў горадзе; прадукцыйнасць працы), «Фінансавая сістэма» (адносіны выдадзеных крэдытаў да ВУП краіны), «Падаткі» (сукупная падатковая нагрузка на прадпрыемства), «Бяспека» (індэкс міралюбнасці грамадзян краіны; колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў; індэкс успрымання карупцыі ад Transparency International; рызыка ўзброеных сутыкненняў).

0
Клёк / Адказаць
23.05.2014 / 17:40
Гэтыя канчыты яшчэ раз прадэманстравалі, што Захаду пляваць на нашу мову, на нашу культуру, і наогул на нас як на нацыю.
0
адзін дзядок / Адказаць
23.05.2014 / 20:04
Форбсы розныя бываюць, як і мамкі (паводле Міхалкова-гімнапісца). Калі гэта рашскі форбс (а ёсьць, як вядома, і такі!), то нічога дзіўнага. І менавіта гэта рашскі, а не амерыканскі Форбс, бо тут адно рэйтынгі постсавецкіх "брацкіх рэспублік", якія задыхаліся ў абдымках брацкай любові разам рашкай, покуль ня зьбеглі ад яе... І зараз Цыбулькін зрабіў такі мікраклімат для бізнесу ў Бульбастане, што ягоныя шпанюкі па крадзяжы нікога сюда заманіць ня могуць, як ні намагаюцца. Кожны год абломы з інвестыцыямі. А бізнэс толькі ў Драздах квітнее новымі палацамі! А вы кажаце - форбс, і балбатушка-белтушка нешта цытуе: маўляў, тут райскія кушчы-пушчы. Ідзіце да нас, ідзіце, як розныя катары, эміраты, амерыкі ды іншыя германіі... Мы памацаем вас за вашыя фаберже-выставы... Ну ідзіце ж, чаго саромеецеся? Мы таксама маем фаберже, ды яшчэ якое - жалезнае!
0
Anna / Адказаць
23.05.2014 / 22:46
A можно ссылочку на публикацию?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру