23.05.2014 / 18:03

Міліцыя агучыла прыкметы забойцы дзвюх прадавачак у Лідзе — просіць помачы ў вышуку 4

Міліцыя Гродзенскай вобласці звярнулася да насельніцтва па дапамогу ў вышуку забойцы прадаўцоў крамы ў Лідзе.

Нагадаем, увечары 15 верасня 2013 года ў Лідзе было здзейснена жорсткае забойства. Каля харчовай крамы на ўскраіне горада з шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі былі знойдзены целы двух жанчын, прадаўцоў гэтага аб'екта гандлю, 1968 і 1957 гадоў нараджэння. Падчас агляду месца здарэння выяўлены крадзеж з крамы каля 35 мільёнаў рублёў і спіртных напояў. Па факце забойства з асаблівай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў двух асоб УСК па Гродзенскай вобласці распачата і расследуецца крымінальная справа.

Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамляе, што

ў здзяйсненні дадзенага злачынства падазраецца мужчына, на выгляд яму 25-30 гадоў. Рост прыкладна 180-185 см, валасы светлыя, пры хадзе горбіцца, хударлявага целаскладу. Быў апрануты ў чорную куртку з капюшонам, цёмныя джынсы, зношаныя спераду, красоўкі светлага колеру.

«Калі вам вядома што-небудзь пра абставіны злачынства ці асобу, якая можа быць датычнай да яго здзяйснення, просьба патэлефанаваць па тэлефонах у горадзе Ліда (0-01545) 520780, 521626, 520202 або 102, альбо па мабільным тэлефоне 3500102 (Velcom ). Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца», - гаворыцца ў паведамленні на сайце УУС.

0
мовазнаўца / Адказаць
23.05.2014 / 19:04
помачы? гэта кагосьцi памачыць?
0
ГроДно / Адказаць
23.05.2014 / 19:17
Висяк.
0
Валер / Адказаць
23.05.2014 / 21:23
Поразительная оперативность и приметы точные. Просто ужас
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру