На чыгуначнай станцыі «Харкаў - Пасажырскі» пры спробе перасячэння расійска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы грамадзянін РФ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Службы бяспекі Украіны.

Было высветлена, што 39-гадовы грамадзянін РФ з'яўляецца снайперам і браў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі.

Падчас допыту следчымі СБУ затрыманы распавёў, што па заданні расійскай спецслужбы накіроўваўся ва ўсходнія вобласці Украіны для ўдзелу ў незаконных узброеных фарміраваннях.

Перад ад'ездам ва Украіну снайпер прайшоў падрабязны інструктаж у Растове-на-Доне.

За сваю «працу» ён павінен быў атрымаць узнагароджанне: за забойства радавога ўкраінскага вайскоўца — $ 100, за афіцэра — $ 1000, а па вяртанні яшчэ 2000 еўра.

Зараз іншаземец пад вартай. Ідзе следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?