Эпатажны расейскі рокер Сяргей «Павук» Троіцкі звярнуўся з лістом да прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева. «На гэтым тыдні ўсю прагрэсіўную моладзь Расіі ўразіла вакханалія забарон рок-канцэртаў. У Сібіры быў арыштаваны наймаднейшы польскі гурт «Бегемот», а ў Ніжнім Ноўгарадзе забароненыя канцэрты беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой»!

Замуцілі ўсё гэта пекла мясуовыя партыі ЛДПР і КПРФ. Дзейнічалі ад імя міфічных праваслаўных актывістаў. Яны ўгледзелі ў тэатральных кліпах «Бегемот» нейкі незразумелы сатанізм. На гэтай падставе можна забараніць сектакль «Майстар і Маргарыта»…» — піша «Павук» сярод іншага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0