Паводле інфармацыі «Прессбола», былы спартовы дырэктар мінскага «Дынама» 49-гадовы Ігар Матушкін затрыманы за незаконнае распаўсюджванне білетаў на паўфінальны матч расіян і шведаў.

Згодна з заканадаўствам, у частцы 1 артыкула 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці. Больш важкія штрафы прадугледжаны для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, паведамляе By.tribuna.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0