Папа Рымскі Францішак прыбыў у Іарданію, дзе пачынаецца яго трохдзённы візіт па краінах Блізкага Усходу, падчас якога ён таксама мае намер наведаць Ізраіль і палестынскія тэрыторыі.

Перш за ўсё пантыфік правёў сустрэчу з каралём Іарданіі Абдалой II і падзякаваў уладам краіны за прыём уцекачоў з Сірыі.

Кіраўнік Рымскай каталіцкай царквы таксама мае намер адслужыць імшу на стадыёне ў Амане, на якой чакаецца да 50 тысяч чалавек, а затым сустрэцца з сірыйскімі бежанцамі.

Афіцыйная мэта візіту — паляпшэнне сувязяў з праваслаўнай царквой. Як адзначаюць назіральнікі, многія спадзяюцца, што папа выкарыстоўвае свой уплыў, каб знізіць узровень напружання ў рэгіёне.

У аэрапорце папу сустрэў дарадца караля Абдалы па пытаннях рэлігіі і культуры прынц Газі. Двое дзяцей у традыцыйных іарданскіх уборах паднеслі пантыфіку кветкі.

У размове з журналістамі папа адзначыў, што яго паездка будзе складанай, але шматспадзеўнай.

«Маё сэрца б'ецца і шукае любові», — сказаў ён.

Папу падчас візіту будуць суправаджаць рабін і імам, якія з'яўляюцца яго сябрамі з Аргенціны. Гэта паказвае на тое, што пантыфік спадзяецца палепшыць адносіны паміж хрысціянамі, мусульманамі і габрэямі, якія пражываюць на Святой зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?