Напэўна, многім муляе вочы на разнастайных сайтах чырвона-зялёны значок побач са словам Беларусь. Здавалася б, што тут зробіш, але нашы беларускія ўмельцы-праграмісты прыдумалі, як выправіць такую памылку гісторыі хаця б у межах уласнага браўзера.
Правільны сцяг — гэта пашырэнне для браўзераў Opera, Chrome і Firefox, якое замяняе на разнастайных сайтах выявы з чырвона-зялёным значком на сапраўдны беларускі б-ч-б сцяг. Усталюйце ў сваім браўзары гэта пашырэнне са спасылак, каб часцей радаваць вока бел-чырвона-белым, нябесным, вольным, смелым:).
Калі на пэўным сайце вы заўважылі, што сцяг не замяняецца, то паведамляйце аўтару праз адмысловую форму.