Па ўзгадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі №100/99 Мінск — Сімферопаль (адпраўленнем штодзень з 1 па 15 чэрвеня) і №393/394 Полацк — Сімферопаль (адпраўленнем з 2 па 14 чэрвеня па днях курсіравання). Аб гэтым паведамляецца на сайце БЧ.

У новым графіку цягнік №100/99 Мінск — Сімферопаль будзе адпраўляцца штодзень са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень у 13.05. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку з Сімферопаля — 19.20, прыбыцця ў Мінск — 23.17 наступнага дня.

Цягнік № 393/394 Полацк — Сімферопаль будзе адпраўляцца з 2 чэрвеня раз на чатыры дні са станцыі Полацк у 16.58 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі на наступны дзень ў 8.42. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Сімферопаля ў 11.45 і прыбываць у Полацк у 23.47 наступнага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?