Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі ў нядзелю групу хакераў у Кіеве.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка СБУ Віктар Ягун на брыфінгу ў нядзелю.

Паводле яго інфармацыі, зламыснікі мелі намер з дапамогай спецыялізаванага абсталявання фальсіфікаваць вынікі выбараў.

«СБУ на працягу дня быў папярэджаны шэраг хакерскіх нападаў на інфармацыйныя рэсурсы ЦВК, у прыватнасці на афіцыйны вэб-сайт і сістэму выбары», — распавёў Ягунна.

Акрамя таго, ён пацвердзіў, што затрыманая група хакераў, паводле аператыўных даных, ажыццяўляла падрыхтоўку да разладу працы інфармацыйных рэсурсаў ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?