На тэрыторыі Луганскай вобласці дзейнічаюць 5 тысяч узброеных тэрарыстаў, на тэрыторыі Данецкай — утрая больш. Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіў былы міністр унутраных спраў Юрый Луцэнка.
«У Луганскай вобласці больш за 5 тысяч узброеных тэрарыстаў. Атрад уварвання стаіць адразу на мяжы: расійскі спецназ у старой савецкай дэсантнай форме проста трымае вароты для перавозу грузаў — абрынулася мяжа. У Данецкай вобласці іх утрая больш», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, кожны дзень грузавікі прывозяць зброю.