Пяцікласнік патануў у Нёмане ў Мастоўскім раёне.
Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Асвод Сяргей Шурба.
Трагічны выпадак адбыўся 25 мая ў раёне вёскі Галубы. Двое братоў 12 і 14 гадоў пайшлі купацца на Нёман без суправаджэння дарослых. На беразе наогул не было людзей.
Малодшы хлопчык скокнуў у раку ўніз галавой з высокага берага і не вынырнуў. Паток ракі панёс яго ўніз па плыні. Толькі праз дзве гадзіны ратавальнікам удалося знайсці цела дзіцяці. Ён быў вучнем 5-га класа Галубоўскай СШ.