Беларусь паважае выбар украінскага народа і гатова да далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва са сваім суседам. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з правядзеннем ва Украіне пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў.

«Неабходна канстатаваць, што выбарчая кампанія праходзіла ў беспрэцэдэнтна жорсткай і напружанай абстаноўцы. На жаль, частка грамадзян не была ўключана ў выбарчы працэс. Разам з тым украінскае грамадства прадэманстравала высокі ўзровень грамадзянскай свядомасці і імкненне пачаць рух да забеспячэння нацыянальнай згоды, унутранай стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага і палітычнага развіцця», - адзначаецца ў заяве.

У беларускім МЗС спадзяюцца, што гэтыя выбары стануць значным крокам на шляху да аднаўлення ўзаемаразумення, нармалізацыі сітуацыі ў краіне, пабудовы ва Украіне паўнацэннай вертыкалі ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?