У Цэнтральнай выбарчай камісіі абвясцілі, што 25 мая быў абраны новы прэзідэнт Украіны, і ім стане Пятро Парашэнка. Пра гэта абвясціў старшыня ЦВК Міхаіл Ахяндоўскі.

«25 мая быў абраны новы прэзідэнт Украіны, якім пасля завяршэння ўсіх адпаведных юрыдычных працэдур стане Пятро Парашэнка», — адзначыў ён на брыфінгу ў панядзелак.

Паводле дадзеных апрацоўкі 90,01% пратаколаў у электронным выглядзе, за пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку прагаласавалі 54,22% выбаршчыкаў, лідара Усеўкраінскага аб'яднання «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку — 13%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
JJ / Адказаць
26.05.2014 / 21:04
Ужо i цукеркі выпусцілі, для расійскіх братоў https://pbs.twimg.com/media/BolHVQeIAAAU4I8.jpg
0
адзін дзядок / Адказаць
26.05.2014 / 21:21
Ужо i цукеркі выпусцілі, для расійскіх братоў Аха-ха-ха! Малайцы. Так ім, братам! Шакаладнымі гранатамі па зубах! Каб вы уеліся, браточкі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру