Аэракасмічнае агенцтва ЗША прадставіла фатаграфію Зямлі, складзеную з «сэлфі», дасланых добраахвотнікамі.

Усяго для стварэння глабальнай фатаграфіі спатрэбілася 36 тысяч фотаздымкаў, дасланых у рамках акцыі GlobalSelfie, праведзенай у гонар Дня Зямлі 22 красавіка. Прыняць удзел у мерапрыемстве маглі ўсе жадаючыя. Для гэтага неабходна было сфатаграфавацца на фоне мясцовага пейзажу са спецыяльнай таблічкай у руках. Усяго карыстальнікі даслалі звыш за 50 тысяч «сэлфі» больш чым са 100 краін.

З поўнапамернай фатаграфіяй можна пазнаёміцца на сайце праекта GigaPan. Фатаграфію можна маштабаваць, каб уважліва разгледзець кожны са складаючых яе здымкаў. Пры гэтым размяшчэнне фатаграфій на глабальнай мапе не прывязана да тых месцаў, дзе яны былі зробленыя.

У NASA таксама стварылі серыю з шасці тэматычных відэаролікаў, сабраных з дасланых фотаздымкаў. Так, адзін з іх прысвечаны прыгожым куткам планеты, у якіх фатаграфаваліся ўдзельнікі акцыі, іншы сабраны з фатаграфій, на якіх прысутнічаюць жывёлы. З усімі ролікамі можна азнаёміцца на канале агенцтва ў YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?