«Аб сённяшніх баях з тэрарыстамі ў аэрапорце Данецка, у Марыупалі і Славянску не пішу наўмысна, — хай пішуць ваенныя карэспандэнты. Стамляешся жыць толькі вайной. Вораг добра пабіты, страт у нашых — няма — і гэта галоўнае. Значыць, ёсць час думаць пра галоўнае і… трымаць порах сухім», — напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў позна вечарам у сваім фэйсбуку.

Тым часам некаторыя ўкраінскія СМІ паведамляюць пра 100 загінулых сепарарыстаў цягам дня ў Данецку, у тым ліку 35 чалавек у выніку трапляння ракеты ў грузавік з «апалчэнцамі» батальёна «Усход», што прадстаўляе ДНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0