Кіраўнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» неаднаразова звярталіся да ўкраінскіх вайскоўцаў, каб дамовіцца пра сваю бяспеку і выратаванне.

Пра гэта заявіў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра памочніка дыверсанта «Стралка» Сяргея Здзірлюка, вядомага пад мянушкай «Абвер».

«Асабіста «Абвер» некалькі разоў звяртаўся і спрабаваў дамовіцца пра выратаванне і выхад з Данецка», — перадае ТСН словы Дзмітрашкоўскага. Аднак украінскія вайскоўцы адмовіліся выпусціць баевіка з акружэння.

Акрамя таго, Дзмітрашкоўскі паведаміў, што на цяперашні час няма пацверджаных звестак пра страты сярод байцоў антытэрарыстычнай аперацыі ў выніку баявых дзеянняў у Данецку. Раней паведамлялася, што ў Данецку ўкраінскія вайскоўцы кантралююць аэрапорт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?