Урад Украіны вырашыў пытанне прыцягнення валюты для выплаты па знешніх абавязацельствах у 2014 годзе, заявіў ўчора міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак.

«Я лічу, што мы можам гэта сцвярджаць», — сказаў Шлапак, адказваючы на пытанне пра тое, ці можна сцвярджаць, што ўрад Украіны вырашыў пытанне з прыцягненнем валюты для выплаты па знешніх абавязацельствах сёлета, перадае УНІАН.

«Праблем ва ўрада з валютай, каб заплаціць па знешніх абавязацельствах, не будзе ніякіх», — падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, Украіна прыцягвае дастатковы аб'ём фінансавання на прымальных умовах. У прыватнасці, крэдыты сусветнага банка на 1,5 млрд даляраў прыцягнутыя па стаўцы 0,9 % гадавых, а еўрабонды на 1 млрд даляраў пад дзяржгарантыі ЗША размешчаны пад 1,85% гадавых.

Шлапак адзначыў павышаную цікавасць інвестараў да Украіны, нягледзячы на няспыннае напружанне на ўсходзе краіны.

У прыватнасці, падчас апошняга размяшчэння еўрабондаў аблігацыі ўрада Украіны куплялі не толькі пенсійныя фонды, але і даўнія партнёры, якія з разуменнем ставяцца да сітуацыі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?