27.05.2014 / 10:59

Першыя заняткі курсаў «Мова нанова» сабралі ў Віцебску 60 чалавек ФОТЫ 10

На першы занятак публічных курсаў па вывучэнні беларускай мовы «Мова нанова» ў Віцебску 25 мая сабралася больш за 60 чалавек.

Курсы праходзілі ў памяшканні культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола Віцебска «Дзвіна». Адкрылі іх і правялі першы занятак стваральнікі курсаў — мінчане Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

У Мінску гэтыя нефармальныя курсы роднай мовы з’явіліся ў студзені 2014 года і хутка набылі папулярнасць. Да Віцебска заняткі ўжо праходзілі ў Бабруйску, Баранавічах, Гародні, Нясвіжы, Берасці, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве.

На першай сустрэчы наведнікі змаглі даведаецца пра спрадвечна беларускую форму ўласнага імя, навучыцца лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць усіх сваіх сваякоў і папрактыкавацца ў прыгожым маўленні. На заканчэнне прагучаў запіс голаса Янкі Купалы.

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

0
Vozhyk / Адказаць
27.05.2014 / 16:19
Няўжо Віцебск становіцці ўзапраўды беларускім?
0
Дзяніс / Адказаць
27.05.2014 / 20:22
У мяне такое ўражанне, што беларусы - нацыя са спадчыннай хваробай "дэбільнасці" (нічога асабістага, толькі медыцынскі тэрмін). Усе вучыліся ў школе, усе вывучалі мову і літаратуру, чыталі кнігі... Ня ведаць беларускай мовы, нарадзіўшыся ў Беларусі, ну, я не ведаю... А наконт усіх гэтых курсаў - ад некалькіх дзясяткаў да пары соцень (у 2-х мільённым Мінску)... Смеху варта ці, можа, слёз?
0
палессе йопт / Адказаць
27.05.2014 / 20:43
мм..Сімпацяжкі. (я пра дзяўчат, калі что..)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру