Украінская авіяцыя нанесла авіяўдар па лагеры падрыхтоўкі баевікоў у Ясенах (Луганская вобласць). «Лагер знішчаны», — паведаміў у сваім фэйсбуку міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Учора, у першы дзень пасля выбараў, украінскія сілавікі рашуча спынілі спробу расійскіх наёмнікаў захапіць аэрапорт Данецка. Яны ўпершыню за час Антытэрарыстычнай аперацыі ўжылі баявыя самалёты. Ракетныя ўдары былі нанесены па захопленым тэрмінале аэрапорта і грузавіках, што перавозілі баевікоў. У выніку некалькіх авіяўдараў было забіта прынамсі 35 баевікоў.

У Данецку ўкраінскія сілавікі дзейнічалі кропкавымі ўдарамі. Як відаць па фотах, удары былі высокадакладнымі. Жылыя дамы каля знішчаных грузавікоў зусім не пацярпелі. Фота ніжэй:

На фота: спалены баевікамі Лядовы палац у Данецку.

На фота: спалены баевікамі Лядовы палац у Данецку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0