Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, калі да 29 мая паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і расійскай кампаніяй «Газпром» не будуць падпісаныя дамовы аб зніжэнні цаны на прыродны газ для Украіны, то кампаніі сустрэнуцца ў Стакгольмскім арбітражы.

«Калі да 29-га паміж НАК «Нафтагаз» і «Газпромам» не будуць падпісаныя дакументы, то мы будзем сустракацца ў Стакгольмскім арбітражы», — сказаў Яцанюк.

«Мы гатовыя плаціць па сваіх абавязацельствах, гэта святая справа, але павінна быць падпісана нейкае пагадненне», — падкрэсліў прэм'ер-міністр Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?