Імправізаваныя клумбы з адпрацаваных шын і элементы «дэкору» з пластыкавых бутэлек ля пад'ездаў сталічных дамоў знікнуць ужо восенню.

Пра гэта асказала галоўны спецыяліст ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Зінаіда Ставер.

Яшчэ ў пачатку гэтага года ў рабочыя групы Мінгарвыканкама па навядзенні парадку на зямлі было адпраўлена даручэнне дэмантаваць такія аб'екты самадзейнага афармлення на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Меркаванні тут, перш за ўсё, экалагічнага парадку. Але і з эстэтычнага пункта гледжання да шын-клумб нямала прэтэнзій.

Асноўная частка такіх імправізаваных кветнікаў на тэрыторыях двароў, падкантрольных МЖКХ, ужо ліквідаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?