Праваабаронца Наста Лойка атрымала ліст ад Алеся Бяляцкага з Бабруйскай турмы. У апошніх лістах Алесь шмат піша пра Украіну. Лойка прыводзіць у сваім фэйсбуку цытаты:

«Што ж тычыцца іхняга канфлікт, дык карані яго — цывілізацыйныя і культурныя, а толькі потым эканамічныя. Для іх (данецкіх і луганскіх) каштоўнасці еўрапейскія — чужыя. Прынамсі, для старэйшага пакалення і для малаадукаванай моладзі. Там, у іх уяўленні — распуста і бязладдзе. А вось аўтарытарная мадэль Расіі — гэта тое, што яны разумеюць і што бліжэй да постсавецкага варыянту. Плюс руская мова, музыка, фільмы. І ў гэтым культурна-моўна-гістарычным катле яны адчуваюць сябе ўтульна, сваімі. І зусім іншая сітуацыя ў той жа Адэсе, дзе жыве большасць рускіх. Але яны адчуваюць сябе больш далучанымі да еўрапейскіх каштоўнасцяў, чым да рускага свету. Таму там — цывілізацыйны разлом. І каб неяк навесьці масты, залатаць дзіркі, мусяць працаваць няўрадавыя арганізацыі. Бо руская культура і свядомасьць — яна таксама еўрапейская, толькі замкнёная і своеасаблівая, адметная дзеля адметнага гістарычнага шляху. Але ўсе найлепшыя клішэ развіцця ў Расіі і расіянаў усё роўна еўрапейскія, хоць яны і не хочуць (частка зь іх) гэтага прызнаваць…»

Праваабаронца Алесь Бяляцкі быў зняволены за збор сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі. Лукашэнкаўцы звінавацілі яго ў нясплаце падаткаў — прытым што легальна збіраць такую дапамогу ў Беларусі немагчыма.

Некалькі гадоў запар Бяляцкага намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0