У Данецку сёння, 27 мая, працягваецца актыўная фаза Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Пра гэта ў інтэрв'ю «УРА- Інформ.Данбас» заявіў прэс -афіцэр АТА Аляксей Дмітрашкоўскі.
Паводле яго слоў, пакуль баевікі з тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» не абвяшчаюць пра сваю капітуляцыю.
«АТА ў Данецку будзе працягвацца, пакуль не будуць знішчаныя ўсе тэрарысты або пакуль яны не здадуцца. Па стратах з іх боку дакладных дадзеных пакуль няма, але забітых, мінімум 200 чалавек. Следчая група працягвае працу, і дакладныя дадзеныя будуць вядомыя сёння да вечара», — заявіў Дмітрашкоўскі.