Паўтарагадовая дзяўчынка ў Горках (Магілёўская вобласць) выпала з акна на 6-м паверсе дома па вуліцы Вакзальнай.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 26 мая, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Мама дзяўчынкі пакінула акно адкрытым на праветрыванне і выйшла на хвілінку на кухню. У гэты час дзіця залезла на падваконнік, штурхнула маскітныя сеткі і звалілася ўніз.

Дзяўчынку выратавала тое, што яна ляцела на маскітнай сетцы і ўпала ў траву, а не на асфальт. З рознымі траўмамі яна шпіталізавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?