Каля 12:30 у Данецку зноў чуваць стрэлы і выбухі. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі відавочцы з Данецка.

«Каля 12:30 зноў чуваць стрэлы, аўтаматныя чэргі і выбухі, над горадам зноў лётаюць самалёты», - сказаў сведка.

Па некаторай інфармацыі, украінскія сілавікі вызвалілі Пуцілаўскі мост і гоняць тэрарыстаў да цэнтра.

Між тым, у самым цэнтры горада да гэтага часу ходзіць грамадскі транспарт. Людзей у горадзе ў разы менш, чым у звычайны дзень.

Буйныя гандлёвыя цэнтры, у прыватнасці Данецк-сіці, не працуюць.

Выданне Остров са спасылкай на гарвыканкам Данецка паведамляе, што тэрарысты з ДНР са зброяй прыйшлі ў некалькі данецкіх школ. Дзеці з іх эвакуяваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?