Гайнаўскі павет стаў адным з усяго чатырох на ўсю Польшчу, дзе перамог Саюз дэмакратычнай лявіцы (СЛД). Беларусы Польшчы традыцыйна галасуюць за левых. Дэпутатамі ад СЛД былі ў свой час беларускія дзеячы Сычэўскі і Чыквін. Беларускія карані мае і былы міністр замежных спраў ва ўрадзе СЛД Уладзімір Цімашэвіч.

На інфаграфіцы (Robert Wielgórski/CC BY-SA 3.0) ніжэй: электаральная мапа Польшчы. Злева — вынікі выбараў 2014 года. Справа для параўнання — еўравыбары 2009 года. Аранжавымі колерамі — паветы, дзе перамагла кансерватыўна-ліберальная Грамадзянская платформа. Сінімі колерамі — перамог нацыянальна-кансерватыўны «Закон і справядлівасць». Зялёным — Сялянская партыя. Чырвоным — Саюз дэмакратычнай лявіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?